Знайсці
09.08.2016 / 10:266РусŁacБел

«Бургер Кінг» папрасіў прабачэння ў Шнурава і адмовіўся ад позвы ў суд

Сетка рэстаранаў хуткага харчавання «Бургер Кінг» вырашыла адмовіцца ад позвы да спевака Сяргея Шнурава (Шнура) і прынесла яму прабачэнні.

Фота v.img.com.ua.

Пра паведамляюць РИА Новости са спасылкай на кампанію.

Адзначаецца, што такое рашэнне прыняў гендырэктар «Бургер Кінга» Зміцер Мядовы.

«Ад імя маёй кампаніі хачу прынесці прабачэнні Шнуру. Вядома, мы будзем толькі рады, калі Сяргей будзе пісаць смешныя вершы пра нас і надалей, няхай нават з народнай мовай», — адзначыў ён.

5 жніўня ў сетцы рэстаранаў заявілі пра намер падаць у суд на Шнура праз яго выказванні, якія «ўводзяць у зман спажыўцоў і наносяць шкоду брэнду». Гаворка ідзе пра пост музыканта ў Instagram ад 1 жніўня, у якім утрымліваецца згадка «Бургер Кінга» і нецэнзурная лексіка. Сума позвы складала 200 тысяч рублёў.

Шнураў назваў іскавую заяву поспехам, а таксама склаў і апублікаваў у сацсетцы новы вершык, прысвечаны «Бургер Кінгу».

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031