Знайсці
29.07.2016 / 21:351РусŁacБел

Таццяна Караткевіч сабрала 1400 подпісаў і падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты

Сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч 29 ліпеня падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты па Кастрычніцкай акрузе № 97 Мінска. «Тры тыдні я і мая каманда збіралі подпісы: хадзілі па кватэрах, стаялі ў пікетах. У выніку сабралі 1.400 подпісаў», — паведаміла яна.

Таццяна Караткевіч у дзень выбараў прэзідэнта 11 кастрычніка 2015 года.

Караткевіч спадзяецца, што яе зарэгіструюць і яна зможа «яшчэ больш людзей азнаёміць з праграмай «Гавары праўду», яе бачаннем будучыні». «Многія людзі, якія падыходзяць да мяне, кажуць мне, каб я ішла наперад, жадаюць поспеху», — сказала палітык.

Караткевіч адзначыла, што астатнія прэтэндэнты ў дэпутаты ад «Гавары праўду» будуць падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты 1 жніўня. «Амаль усе прэтэндэнты ўжо сабралі неабходную колькасць подпісаў. Усе нашы кандыдаты вылучаюцца шляхам збору подпісаў. Мы працуем па максімуме, каб нас бачылі, мы былі прыкметнымі, даступнымі і зразумелымі выбаршчыкам», — падкрэсліла яна.

Якіх-небудзь прэтэнзій з боку акруговай камісіі да яе ініцыятыўнай групы не было, заўважыла Караткевіч.

Як паведамлялася раней, у спісе прэтэндэнтаў на месца ў парламенце ад «Гавары праўду» 29 чалавек. Вылучаецца таксама яшчэ адзін сустаршыня кампаніі Андрэй Дзмітрыеў.

З 29 прэтэндэнтаў толькі пяцёра маюць вопыт удзелу ў парламенцкіх выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты, дзве траціны — увогуле не мелі дачынення да актыўнай палітыкі.

Прэтэндэнты ад «Гавары праўду» выступаюць на парламенцкіх выбарах з агульнай стратэгіяй мірных перамен і адзіным пасланнем да выбаршчыкаў.

Караткевіч ўдзельнічала ў выбарах 2015 года ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031