Знайсці
20.07.2016 / 17:32РусŁacБел

Лукашэнка зняў кіраўнікоў Следчага камітэта па Магілёўскай і Гомельскай абласцях

Кадравыя перастаноўкі адбыліся ў Следчым камітэце. Прызначаныя новыя кіраўнікі адразу двух абласных упраўленняў.

Кіраўніком СК па Магілёўскай вобласці прызначаны палкоўнік юстыцыі Андрэй Ліс. Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення СК па Мінскай вобласці.

Андрэй Ліс. Фота sk.gov.by.

Следчы камітэт Гомельскай вобласці ўзначаліў Сяргей Паско, які да гэтага працаваў у цэнтральным апараце. Паско быў начальнікам галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю.

Сяргей Паско, фота sb.by.

У сваю чаргу пасад пазбаўленыя Аляксандр Ракусаў і Алег Шаркоў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031