Знайсці
16.07.2016 / 09:05РусŁacБел

У штабе жандармерыі Турцыі застрэленыя 16 мяцежнікаў

Reuters.com

У сутыкненнях у штабе жандармерыі Турцыі забітыя 16 вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у спробе перавароту. Начальнік жандармерыі паведаміў, што 250 чалавек былі арыштаваныя. Паводле яго слоў, сутыкненні ў будынку яшчэ працягваюцца, але ў бліжэйшы час скончацца.

Пасля правалу перавароту ў Турцыі пачаліся масавыя арышты. Паводле апошніх звестак, затрыманыя больш за 1500 чалавек. Сваіх званняў пазбавіліся пяць генералаў і 29 палкоўнікаў.

У выніку сутыкненняў мяцежнікаў з лаяльнымі ўраду сіламі загінулі не менш за 90 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031