Знайсці
01.05.2024 / 12:2116РусŁacБел

Суддзя, якая выносіла прысуд Ціханоўскаму, прасілася вярнуцца на працу ў КДБ. Але яе не ўзялі

З базы даносаў, якую выклалі Кіберпартызаны, стала вядома пра гісторыю былой гомельскай суддзі Алены Шайн, якая пісала ў Цэнтральны апарат КДБ Беларусі. У самы разгар пратэстаў яна хацела туды працаўладкавацца.

Зварот Шайн выявіў «Флагшток».

Алена Шайн справа.

Жанчына адрасавала свой ліст першаму намесніку старшыні КДБ Сяргею Церабову, які раней працаваў начальнікам УКДБ па Гомельскай вобласці. У звароце, датаваным 9 верасня 2020 года, суддзя прасіла Церабава аб асабістым прыёме і разглядзе пытання яе працаўладкавання.

Шайн напісала, што з 2009 да 2015 года яна праходзіла службу ў органах дзяржаўнай бяспекі. Пасля была звольненая ў запас, бо Лукашэнка прызначыў яе суддзёй. Але ў 2019 годзе жанчына захацела вярнуцца назад на службу ў КДБ — пасля заканчэння пяцігадовага тэрміну паўнамоцтваў суддзі.

«Гэта рашэнне кадравым падраздзяленнем Упраўлення было ўзгодненае з Вамі (Сяргеем Церабавым — НН), і мне было паведамлена кіраўніцтвам кадравага падраздзялення, што Вы палічылі маю кандыдатуру годнай. У далейшым я прайшла ўсе этапы, прадугледжаныя для кандыдата на службу, не маю медыцынскіх супрацьпаказанняў, не здзяйсняла дыскрэдытуючых учынкаў, станоўча характарызавалася як падчас працы следчым, так і суддзёй, кіраўніцтва УКДБ па Гомельскай вобласці хадайнічала аб прыёме мяне на службу».

Аднак 1 верасня 2020 года Шайн даведалася, што ў прыёме на службу ў органы дзяржбяспекі ёй адмовілі, «бо гэта прызнана немэтазгодным».

Таму яна папрасіла Церабава «запатрабаваць з УКДБ па Гомельскай вобласці» яе асабістую справу і хадайнічаць перад тагачасным старшынёй Камітэта Валерыем Вакульчыкам аб пераглядзе кадравага пытання.

«Я з'яўляюся кваліфікаваным юрыстам, валодаю высокім аб'ёмам ведаў і практычных навыкаў, якія хачу прымяняць, вырашаючы, у межах кампетэнцыі, задачы, якія стаяць перад Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Я ганаруся тым, што з'яўляюся афіцэрам запасу, шчыра жадаю працягнуць службу. Мяркую, што па сваіх маральна-дзелавых якасцях я здольная годна даць рады службовым абавязкам, калі мне будзе аказаны высокі давер. У сваю чаргу, гатовая служыць на той пасадзе і той мясцовасці, дзе гэта будзе максімальна адпавядаць мэтам і задачам органаў дзяржаўнай бяспекі», — напісала пра сябе Шайн.

Аднак усё гэта не дапамагло, і замест таго, каб «адпавядаць мэтам і задачам органаў дзяржбяспекі» былая суддзя сышла ў дэкрэт. У канцы 2022 года яна згадваецца як вядучы спецыяліст аператыўнага аддзялення штаба УУС Гомельскага аблвыканкама, член пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. 

Алена Шайн звязаная з некалькімі палітычнымі справамі. У 2021 годзе яна праходзіла пацярпелай па справе супраць гродзенца, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і прызначылі пакаранне ў выглядзе 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Шайн атрымала ад яго 1500 рублёў матэрыяльнага кампенсавання маральнай шкоды за каментар у інтэрнэце і перадала іх у дзіцячую бальніцу.

Падчас працы ў судзе Савецкага раёна Гомеля Шайн выносіла абвінаваўчыя пастановы па палітычна матываваных справах. Яна прысудзіла не менш за 37 сутак арышту і 920 рублёў штрафу. У 2017 годзе яна судзіла журналіста Яўгена Меркіса за стрым каля будынка суда і аштрафавала яго.

У пачатку 2020 года Алена Шайн судзіла Сяргея Ціханоўскага. Падчас працэсу ён спытаў у суддзі, ці праўда, што яна працуе ў КДБ. Шайн не адказала на пытанне і прысудзіла Ціханоўскаму адміністрацыйны арышт.

Запомнілася яна і як мінімум адным справядлівым рашэннем. Менавіта Шайн у 2016 годзе спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да журналісткі Ларысы Шчыраковай (цяпер асуджанай па крымінальных артыкулах, прызнана палітвязнем). А тады міліцыя склала на Шчыракову пратакол за працу без акрэдытацыі на тэлеканал «Белсат», аднак доказаў не прадставіла. У выніку Шайн пагадзілася з довадамі журналісткі і спыніла справу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
16
Ха-ха
49
Ого
14
Сумна
30
Абуральна
92
0
Вока ўсёвідушчае./адказаць/
01.05.2024
Яны там усё хітруюць і спадзяюцца на самага хітрага, таго хто хітруе, зачэсваецца па-хітраму каб схаваць лысіну. Не ведaюць векавой мудрасці - усё таемнае стане відавочным.
01.05.2024
Эх, не ўзялі дзеўку ў палітычную жандармерыю. А гэтак хацела галоўнаму злачынцу паслужыць.
1
Этнапрапаведнікам /адказаць/
01.05.2024
Gorliwy Litwin , у вас са Старковым дзяжурства па зменах? То адзіе п'е гарэлку, то другі. А мо таблеткі, а не гарэлку, халера вас там ведае, што вы паліце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031