Знайсці
14.07.2016 / 20:285РусŁacБел

Выніковыя сумы ў жыроўках за чэрвень у дэнамінаваных і недамінаваных рублях могуць не супадаць

Пра гэта паведаміў 14 ліпеня дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» Алег Сядзельнік.

Ён растлумачыў, што кожны радок рахунка-паведамлення аб аказаных у чэрвені камунальных паслугах дае інфармацыю пра канкрэтную паслугу канкрэтнай юрыдычнай асобы. Тарыфы на гэтыя паслугі пакуль не дэнамінаваныя, але ў новым паведамленні прыведзеная інфармацыя па кожным радку і ў дэнамінаваныя рублях. Пры гэтым сума ў дэнамінаваных рублях падлічаная ў вертыкальным радку, і яна можа не супасці з сумай, якая падлічаная ў слупку ў недамінаваных рублях.

«Гэта можа выклікаць шмат пытанняў у спажыўцоў, калі яны атрымаюць новыя рахункі-паведамленні. Таму мы папярэджваем пра гэта загадзя», — адзначыў Сядзельнік.

Дырэктар цэнтра паведаміў, што ад ліпеня папяровыя паведамленні будуць выходзіць у новым фармаце — на аркушы А3.

Гэтае паведамленне прыведзенае ў адпаведнасць з формай, зацверджанай пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На думку распрацоўшчыкаў, яна стала больш зручнай, там буйнейшы шрыфт. Унізе будзе размяшчацца сацыяльна значная інфармацыя і сацыяльная рэклама.

У чэрвеньскай жыроўцы размешчаная інфармацыя для бацькоў, якая папярэджвае пра выпадкі выпадзення малалетніх дзяцей з вокнаў і з балконаў, што пачасціліся.

Як паведаміў Сядзельнік, у жыроўках за ліпень будуць апублікаваныя ўжо дэнамінаваныя тарыфы, агульная сума аплаты ў дэнамінаваных рублях і для даведкі — у недэнамінаваных.

Марына Носава, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031