Знайсці
07.05.2016 / 16:52РусŁacБел

У Румыніі падчас футбольнага матча памёр гулец

Федэрацыя футбола Румыніі прыняла рашэнне адкласці ўсе матчы пад сваёй эгідай з 7 па 10 мая ў сувязі са смерцю паўабаронцы бухарэсцкага «Дынама» Патрыка Экенга, паведамляе афіцыйны сайт федэрацыі.

Патрык Экенг згубіў прытомнасць падчас матчу з «Віторулам» (3:3) у чэмпіянаце Румыніі. 26-гадовы футбаліст выйшаў на замену на 63-й хвіліне, а праз шэсць хвілін згубіў прытомнасць. Камерунец быў тэрмінова шпіталізаваны, але памёр у бальніцы.

У сувязі з трагічным інцыдэнтам, матчы трох дывізіёнаў чэмпіянату Румыніі і фінал Кубка краіны паміж бухарэсцкім «Дынама» і «ЧФР Клуж», запланаваныя на 7 па 10 мая, былі адкладзеныя. Таксама ў гэтыя дні не будуць праводзіцца матчы міні-футбольнага, жаночага і моладзевага першынстваў краіны.

pressball.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031