Знайсці
01.05.2016 / 13:0932РусŁacБел

На ўваходзе ў новы фаст-фуд Texas Chicken — цісканіна і даўжэзная чарга

Сёння ў Мінску адкрываецца першае кафэ новай сеткі фаст-фуду Texas Chicken. У гонар адкрыцця была абвешчаная акцыя: з 12:30 па 13:00 той, хто набудзе хоць што-небудзь, атрымае 52 бясплатныя абеды на працягу года.

У выніку перад кафэ, нягледзячы на кепскае надвор'е, сабралася даўжэзная чарга. На ўваходзе зрабілася страшэнная цісканіна — супрацоўнікі кафэ былі вымушаныя выцягваць з натоўпу дзяцей, каб тыя не пацярпелі.

Хлопцы, якім удалося атрымаць купоны на абеды, паведамілі, што стаялі ў чарзе з 10 гадзін раніцы. 

У 13:00 акцыя скончылася, усіх запусцілі ўнутр.

Мікіта Недаверкаў, Ірына Арахоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031