Знайсці
01.05.2016 / 11:591РусŁacБел

Пажылы эквадорац праляжаў пад заваламі 13 дзён пасля землятрусу і выжыў

Пажылы эквадорец праляжаў пад заваламі 13 дзён пасля землятрусу і выжыў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Ратавальнікі з Венесуэлы, якія працуюць у горадзе Хараміха, вечарам 29 красавіка знайшлі 72-гадовага Мануэля Васкеса пад абломкамі часткова разбуранага будынка. Пацярпелы быў неадкладна шпіталізаваны з папярэднім дыягназам хранічная нырачная недастатковасць, моцнае абязводжванне і знясіленне. Пажылы чалавек таксама страціў некалькі пальцаў на левай назе.

Землятрус магнітудай 7,8 адбыўся 16 красавіка на паўночным захадзе Эквадора. Катаклізм забраў жыцці 660 чалавек, яшчэ 48 прапалі без вестак. Больш за 17 тысяч жыхароў звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031