Знайсці
01.02.2016 / 14:13РусŁacБел

Кіраўнікі МЗС краін ЕС 15 лютага абмяркуюць пытанне па Беларусі

Пытанне па Беларусі ўнесена ў парадак дня сустрэчы Рады Еўрасаюза па замежных справах.

Сустрэча адбудзецца 15 лютага, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Рады ЕС. Дэталёвай інфармацыі прэс-служба на гэты момант не мае.

Нагадаем, да 29 лютага ЕС павінен вызначыцца наконт далейшага лёсу абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі.

Цяпер дзейнічае рашэнне аб прыпыненні санкцый у дачыненні да 171 фізічнай і 10 юрыдычных асоб Беларусі, прынятае Еўрасаюзам 31 кастрычніка 2015 года. Дзеянне санкцый прыпынена у тым ліку ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яго старэйшых сыноў Віктара і Дзмітрыя, кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка і яго папярэдніка Сцяпана Сухарэнкі. У спісе прадпрыемстваў значацца «Белтэхэкспарт», «Белтэх Холдынг», «Спецпрыборсервіс», кампаніі «Трайпл» і «Ракаўскі бровар», футбольны клуб «Дынама», «Прастор-Трэйд», «Акватрайпл», «КварцМелПрам», Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў.

Пад санкцыямі пакуль застаюцца чатыры чалавекі, якіх ЕС лічыць датычнымі да знікненняў апазіцыйных палітыкаў у 1999—2000 гадах. Гэта Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС).

Тэрмін дзеяння рашэння аб прыпыненні санкцый заканчваецца 29 лютага.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031