Знайсці
21.11.2015 / 13:443РусŁacБел

Рада Еўропы глыбока шкадуе аб вынясенні новага смяротнага прысуду ў Беларусі

Рада Еўропы глыбока шкадуе аб вынясенні новага смяротнага прыгавору ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай прэс-службай арганізацыі.»Мы глыбока шкадуем, што Беларусь вынесла яшчэ адзін смяротны прыгавор сёння, — гаворыцца ў заяве. — Рада Еўропы чакае, што Беларусь дасць асуджанаму магчымасць звярнуцца з апеляцыяй. Смерць не азначае справядлівасць».

Рада Еўропы таксама зноў заклікала беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротную кару без усялякага прамаруджання.

Як паведамлялася, Гродзенскі абласны суд 20 лістапада прыгаварыў 28-гадовага Івана Куляша да смяротнай кары. Мужчына прызнаны вінаватым у забойстве трох прадаўшчыц у Лідскім раёне, а таксама ў крадзяжы і разбоі.

Абвінавачваны адмовіўся даць паказанні ў судзе, а таксама выступіць з апошнім словам. Па версіі следства, у верасні 2013 года ён забіў дзвюх жанчын-прадаўцоў у Лідзе і выкраў з магазіна грошы і тавары на суму больш чым 37 млн. рублёў (ч. 2 арт. 205; ч. 2 арт. 207; ч. 3 арт. 207; пп. 1, 6, 12 ч. 2 арт. 139; пп. 6, 8, 16 ч. 2 арт. 139; ч. 1 арт. 14; пп. 8, 16 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса).

У лістападзе 2014 года, паводле звестак следства, падсудны забіў яшчэ аднаго прадаўца ў Лідскім раёне — нанёс жанчыне больш за 10 удараў сякерай і выкраў з магазіна грошы і тавары. Акрамя таго, Кулеш прызнаны вінаватым у замаху на забойства сына прадаўшчыцы, які застаў яго ў магазіне.

Раней Кулеш быў двойчы судзімы за крадзеж і разбой, а таксама заведама непраўдзівы данос. На момант узяцця пад варту афіцыйна нідзе не працаваў. Падчас першых дзён судовага пасяджэння адвакат Міраслаў Карэцкі адзначаў: яго падабаронны лічыць, што яго прыгавораць да смяротнай кары, і не збіраецца абскарджваць прыгавор. Абаронца прасіў суд прызначыць пакаранне ў выглядзе 25 гадоў пазбаўлення волі, улічваючы, што Кулеш падпісаў яўку з павіннай і супрацоўнічаў са следствам.

«Як бы мы ні ставіліся да Куляша, яго яўка з павіннай дазволіла следству раскрыць злачынства аб забойстве дзвюх прадаўшчыц у 2013 годзе. Гэтае злачынства на працягу года не было раскрыта, і невядома, што было б, калі б Кулеш ва ўсім не прызнаўся», — адзначыў абаронца падчас спрэчак у судзе.

Тым не менш судовая калегія пад старшынствам Анатоля Зайца палічыла довады абвінавачання больш пераканаўчымі і прыгаварыла Івана Куляша да расстрэлу.

Гэта другі смяротны прыгавор у 2015 годзе: 18 сакавіка Гомельскі абласны суд прыгаварыў жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова да вышэйшай меры пакарання. Малады чалавек прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве дзяўчыны. Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль прымяняецца смяротная кара. З пачатку 1990 года да вышэйшай меры было прыгаворана больш за 400 асуджаных.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031