Знайсці
10.11.2015 / 12:09124РусŁacБел

БРСМ не спадабаліся здымкі, якія дыскрэдытуюць іх супрацоўніцу

Пра гэта піша «Суполка беларускамоўнай моладзі Пружан» «УКантакце». 

«Супрацоўніца Пружанскага РК БРСМ пагражае судом грамадскаму актывісту за публікацыю фота, дзе яна трымае гарэлку», — сцвярджае адміністратар суполкі Георгій Казлоўскі. 

«Вечарам нядзелi у нашaй суполцы з'явiлiся здымкi, дзе Дар'я Кулагіна знаходзіцца ў неахайным выглядзе з пляшкай гарэлкі. Фота былі ўзятыя з асабістай старонкі сп. Кулагінай». 

«Супрацоўніца БРСМ пачала ціснуць на адміністратараў суполкі з просьбай выдаліць допіс. Атрымаўшы адмову, яна стала пагражаць судом галоўнаму адміну».

«Наша Ніва» папрасіла Дар'ю пракаментаваць допіс, але яна адказала, што яна не публічная асоба, бо яна «не першы сакратар» і нічога каментаваць не будзе. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031