Знайсці
21.04.2015 / 12:31РусŁacБел

Вядомы расійскі хакейны трэнер загінуў у аўтакатастрофе, калі вяртаўся з пахавання калегі

Сёння на 68-м годзе жыцця ў аўтакатастрофе трагічна загінуў заслужаны трэнер Расіі Сяргей Міхалёў, паведаміла прэс-служба «Салавата Юлаева».

Паведамляецца, што Міхалёў вяртаўся з Чэлябінска, дзе адбывалася пахаванне трэнера Валерыя Белавусава, які памёр 16 красавіка.

«Ён вяртаўся з пахавання Белавусава і трапіў у аўтакатастрофу, у Чэлябінскай вобласці, у раёне горада Аша. Аўтамабіль, на якім ехаў Сяргей Міхалёў, урэзаўся ў фуру, трэнер памёр на месцы здарэння», - паведаміў кіраўнік прэс-службы уфімскага клуба Талгат Зайнулін.

Нагадаем, што як трэнер Міхалёў дамогся найбольшых поспехаў у «Северсталі», якую даводзіў да фіналу чэмпіянату Расіі ў 2003 годзе і «Салаваце Юлаеве», з якім выйграў першае ў гісторыі клуба чэмпіёнства ў 2008 годзе.

У апошні час ён займаў у ўфімскім клубе пасаду дарадцы па спартыўных пытаннях.

Р-Спорт

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031