Знайсці
02.04.2015 / 16:532РусŁacБел

BelToll можа прыйсці на МКАД і вуліцы Мінска

Як стала вядома AUTO.TUT.BY, цяпер абмяркоўваецца пытанне аб магчымым увядзенні платы за праезд велікагрузаў па вуліцах сталіцы, у тым ліку — мінскай кальцавой.

«МКАД можа стаць платнай для грузавікоў і іншых транспартных сродкаў, якія павінны плаціць за праезд па платных сегментах дарог Беларусі. Але гэта не бліжэйшая перспектыва», — паведаміла годная даверу крыніца, якая папрасіла не называць яе імя. Паводле яе слоў, спачатку ўлады ўвядуць у эксплуатацыю МКАД-2 (не раней за 2017), якая, нагадаем, на пачатковым этапе павінна быць бясплатнай, — каб даць велікагрузам магчымасць альтэрнатыўнага аб'езду Мінска без аплаты.

Платнымі могуць зрабіць і вуліцы Мінска — якія, пакуль абмяркоўваецца. Гэтая магчымасць разглядаецца «на ўзроўні горада» ў кантэксце неабходнасці упарадкаваць (чытай — максімальна скараціць) трафік велікагрузаў па Мінску.

Як будзе рэалізавана сістэма спагнання аплаты за праезд па гарадскіх вуліцах, пакуль незразумела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031