Знайсці
02.10.2014 / 20:24РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў указ аб ліквідацыі Беларускай транспартнай пракуратуры

Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ № 463 аб ліквідацыі з 1 снежня 2014 года Беларускай транспартнай пракуратуры, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. 

Яе функцыі перадаюцца Генеральнай пракуратуры і пракуратурам абласцей. Спецыялізаваныя транспартныя пракуратуры, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Беларускай транспартнай пракуратуры, будуць перападначаленыя пракуратурам абласцей. 

«Транспартныя пракуратуры на месцах захоўваюцца для забеспячэння кваліфікацыйнага нагляду за выкананнем заканадаўства на аб'ектах транспарту і выкананнем законнасці ў дзейнасці органаў унутраных спраў на транспарце»,— растлумачылі ў прэс-службе. 

«Такая рэарганізацыя скіраваная на ўдасканаленне сістэмы органаў пракуратуры і скарачэнне штатнай колькасці, — зазначаецца ў паведамленні прэс-службы. — Прыняцце ўказа дазволіць зменшыць асігнаванні, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на ўтрыманне органаў пракуратуры, у 2014 годзе на 312 млн рублёў, у наступныя гады — на 2,2 млрд штогод».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031