Знайсці
16.09.2014 / 22:134РусŁacБел

Расійскага мільярдэра Еўтушэнкава пасадзілі пад хатні арышт

У Расіі быў узяты пад хатні арышт старшыня савета дырэктараў ААТ АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Следчага камітэта Расіі.

Арышт мільярдэра звязаны з «крымінальнай справай па факце крадзяжу акцый прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у паліўна-энергетычны комплекс Рэспублікі Башкартастан, і іх легалізацыі».

«Следства мае дастатковыя падставы меркаваць, што да легалізацыі (адмывання) маёмасці, набытага злачынным шляхам, датычны Старшыня савета дырэктараў ААТ АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў. Сёння яму прад'яўленае абвінавачванне ў легалізацыі (адмыванні) грашовых сродкаў», — паведамляе СК.

ААТ АФК «Сістэма» — расійская фінансава-прамысловая група, якой, у прыватнасці, належыць кантрольны пакет акцый сотавага аператара МТС.

Старшыня савета дырэктараў «Сістэмы» Уладзімір Еўтушэнкаў стабільна ўваходзіць у топ-20 самых багатых бізнэсоўцаў Расіі. Па ацэнцы мясцовага Forbes, яго стан складае $9 млрд.

unian.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031