Знайсці
16.09.2014 / 16:555РусŁacБел

Дуня Міятавіч: Крытыка — гэта тая цана, якую трэба плаціць у дэмакратычнай дзяржаве

Прадстаўнік Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выступае супраць узмацнення жорсткасці заканадаўства аб інтэрнэце, размова аб чым ідзе ў некаторых краінах — удзельніцах АБСЕ.

Аб гэтым яна заявіла 16 верасня на пасяджэнні круглага стала з удзелам журналістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend). 

«Мы можам доўга дыскутаваць на тэму ксенафобіі, мовы нянавісці, жорсткага абыходжання з дзецьмі, тэрарызму і экстрэмізму ў інтэрнэце, — сказала яна. — Аднак усе гэтыя рэчы ёсць і ў рэальным жыцці, проста цяпер яны перанесены ў кіберпрастору, і праблема стала больш відавочная. Я зусім не згодная з тымі ўладамі, якія кажуць, што неабходна рабіць больш жорсткім заканадаўства аб інтэрнэце, каб абараніць грамадства. Яны кажуць, што гэта робіцца для барацьбы з экстрэмізмам, для абароны дзяцей, але калі паглядзець больш пільна, можна зразумець, што гэта робіцца для абмежавання свабоды слова ў грамадстве». 

Паводле слоў Міятавіч, цяпер існуюць нацыянальныя і міжнародныя інструменты для таго, каб змагацца з падобнымі пагрозамі, і найперш такой з'яўляецца незалежная судовая сістэма. «Я супраць таго, каб нейкія квазіведамствы ці ўрадавыя органы, не кажучы ўжо пра міністэрствы, займаліся гэтымі праблемамі, каб яны мелі права закрываць якія-небудзь старонкі ці выкрэсліваць кантэнт, які ім не падабаецца», — адзначыла яна. 

Узмацненне жорсткасці заканадаўства аб інтэрнэце, сказала прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, падаецца пад маркай абароны нацыянальнай бяспекі, але ў большасці выпадкаў такім чынам улады спрабуюць утаіць крытыку ў свой адрас. «Але ў дэмакратычнай сістэме крытыка — гэта тая цана, якую трэба плаціць», — падкрэсліла Міятавіч. 

У працяг гэтай тэмы беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч расказаў прадстаўніку АБСЕ аб праблеме прымянення ў Беларусі антыэкстрэмісцкага заканадаўства. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на факты блакіравання ў нацыянальным сегменце інтэрнэту сайта spring96.org, што належыць ліквідаванаму ўладамі праваабарончаму цэнтру «Вясна». Стэфановіч таксама нагадаў, што экстрэмісцкімі былі прызнаныя альбом «Прэс-фота Беларусі — 2011» і кніга «Асьвечаныя Беларушчынай» Алеся Бяляцкага. 

У сваю чаргу дырэктар бюро прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Андрэй Рыхтар паведаміў, што на працягу бліжэйшых дзён будзе выпушчана камюніке аб тым, як заканадаўства аб экстрэмізме перашкаджае свабодзе сродкаў масавай інфармацыі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031