Знайсці
15.08.2014 / 16:511РусŁacБел

Слуцкі сыраробны камбінат павялічвае пастаўкі ў Расію на 30%

ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» павялічвае пастаўкі ў Расію на 30 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Анатоль Сцяцко.

«Цяпер амаль 56 працэнтаў прадукцыі прадпрыемства экспартуецца. Асноўны партнёр — гэта Расія, куды мы пастаўляем амаль 80 працэнтаў усяго экспарту. У першым паўгоддзі гэтага года мы паставілі ў Расію прадукцыі на агульную суму $100 млн. Улічваючы, што апошнімі днямі інтарэс расійскіх партнёраў да нашай малочнай прадукцыі значна ўзрос, мы павялічваем экспарт у гэту краіну на 30-35 працэнтаў», — расказаў Анатоль Сцяцко.

Як растлумачыў гендырэктар прадпрыемства, асноўную частку імпарту ў Расію складаюць сыры. Самыя папулярныя ў расіян віды — «Пашахонскі», «Кастрамскі», «Тальзіцкі», «Маршал». Любанскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» атрымлівае заказы на пастаўкі значных аб'ёмаў «Галандскага», Капыльскі філіял — «Расійскага».

Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства, павялічыць імпарт беларускіх сыроў гатовы Набярэжныя Чаўны, Калінінградская вобласць, Паўднёвая федэральная акруга і іншыя рэгіёны. «Апошнімі днямі прадпрыемства наведалі ўжо некалькі дэлегацый з розных гарадоў. Калі літаральна некалькі дзён таму ў нас заставалася амаль 1 080 т сыру, то цяпер на куплю 800 т з іх кантракты падпісаны ўжо. На наступным тыдні таксама запланаваны візіты расійскіх партнёраў», — дадаў ён.

«У гэтай сітуацыі, калі Расія гатова закупляць больш нашых прадуктаў, мы, вядома, павінны і будзем павялічваць продажы. Разам з тым беларусы таксама не застануцца без нашых малочных прадуктаў, мы гатовы па-ранейшаму забяспечваць унутраны рынак у поўным аб'ёме», — запэўніў Анатоль Сцяцко.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031