Знайсці
12.05.2014 / 17:1265РусŁacБел

СААЗ: Беларусь выйшла на першае месца ў свеце па спажыванні алкаголю

Такая выснова ўтрымліваецца ў Глабальным дакладзе аб становішчы ў галіне алкаголю і здароўя, распаўсюджанай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).

Як высветлілі эксперты, у Беларусі за год спажываюць у пераліку на чысты спірт 17,5 л на чалавека за год. Гэта амаль у тры разы больш за сярэдні паказчык па свеце (6,2 літра чыстага спірту).

Другое месца займаюць жыхары Малдовы (16,8 л), трэцяе — Літвы (15,4 л). На чацвёртым месцы – Расія з 15,1 л. Пяты радок заняла заняла Румынія, шосты – Украіна. Сёмая — Андора, восьмая — Вугоршчына, далей ідуць Чэхія і Славаччына. 

У Беларусі не рэдкасць — сустрэць п'янага на вуліцы, будпляцоўцы. Алкаголь глыбока пранік у традыцыі арміі і сямейных урачыстасцей.

СААЗ нагадвае, што моцныя п’янкі руйнуюць здароўе. Алкоголь з’яўляецца прычынай 5,9% смерцяў на планеце. Гэта больш чым ад ВІЧ/СНІДу і сухотаў.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031