Знайсці
04.11.2023 / 09:44РусŁacБел

Беларусцы прысвоілі званне «Народны пісьменнік Казахстана»

Любоў Шашкова нарадзілася ў 1951 годзе на Гомельшчыне, у Васілеўцы былога Парыцкага раёна, але з маладосці звязала лёс з Казахстанам, піша «Звязда».

Фота: «Звязда»

У 1975 годзе яна стала загадчыцай аддзела газеты «Темиртаусский рабочий». Пісала артыкулы, паэтычныя творы. З 1987 па 1991 гады — загадчыца перакладной рэдакцыі алмацінскага кніжнага выдавецтва «Жазушы». 

Любоў Канстанцінаўна выдала шмат паэтычных і публіцыстычных кніг. Першы зборнік — «Пора подсолнухов» — выйшаў у выдавецтве «Жазушы» у 1984 годзе. Многія творы пісьменніцы перакладзены на беларускую мову. Іх перакладаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Мікола Мятліцкі.

Нядаўна Любові Шашковай было нададзена ганаровае званне «Народны пісьменнік Казахстана». 

Паэтка не аднойчы ў апошнія гады наведвала Беларусь, выступала ў розных аўдыторыях, чытала свае вершы і паэмы. У Казахстане Любоў Шашкова добра вядомая як актыўная ўдзельніца беларускай грамады. 

Чытайце таксама:

«У ягонай хаце ў куце стаяў посах Коласа, на стале — чарка Купалы… Антураж!»

Журы абвясціла кароткі спіс сёлетняй прэміі «Дэбют»

Кніга XV стагоддзя, падарунак на вяселле і аўтограф Ніла Геймана. Падвялі вынікі конкурсу на самыя буйныя і цікавыя прыватныя бібліятэкі Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031