Знайсці
02.05.2024 / 17:072ŁacБел

У Вялікабрытаніі вытворцаў прысмакаў абвінавацілі ў маніпуляцыі дзецьмі

Брытанская кампанія Bite Back, якая займаецца даследаваннем праблем, звязаных з дзіцячым атлусценнем, абвінаваціла 10 найбуйнейшых вытворцаў у прыцягненні дзяцей яркай упакоўкай з выявай нездаровых персанажаў мультфільмаў. На думку спецыялістаў, такім чынам вытворцы маніпулююць дзецьмі і прапагандуюць нездаровае харчаванне, піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jakub Porzycki/NurPhoto via Getty Images

Даследчыкі папрасілі экспертаў па харчаванні прааналізаваць 262 упакоўкі прысмакаў, якія прадаюцца ў Вялікабрытаніі, на прадмет таго, якая з іх спадабаецца дзецям. Для даследавання былі адабраныя прысмакі, вырабленыя дзесяццю найбуйнейшымі харчовымі кампаніямі: сярод іх Kinder Surprise, M&Ms, Cadbury, Oreo, Milka, Dairylea, Mars, PepsiCo і іншыя.

Даследаванне засведчыла, што:

  • 78% прадуктаў аказаліся шкоднымі для здароўя з-за ўтрымання ў іх тлушчу, солі або цукру;
  • 67% персанажаў, намаляваных на ўпакоўках, «былі нездаровыя»;
  • 80% упаковак прадуктаў мелі яркія колеры, пацешныя ўзоры і надпісы, каб прыцягнуць увагу дзяцей.

Bite Back прадставіла свой даклад для расследавання ў Палату лордаў. Выканаўчы дырэктар Bite Back папрасіў міністраў «увесці новыя правілы, каб абмежаваць гэтую злавесную тактыку гігантаў нездаровай ежы, паколькі гэта вядзе да крызісу аховы здароўя».

Чытайце таксама:

Суд адказаў на пытанне, ці можна ў кінатэатр са сваім папкорнам

«Шаурма — глупства, смажанка з Кіраўска — топ». Дзеля гэтага фастфуду беларусы праязджаюць сотні кіламетраў

Цукеркі ад Колі Лукашэнкі, выглядае, так добра пайшлі, што «Камунарка» пабудуе ў Лёзне цэх па іх вытворчасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Ось жа ідыёты/адказаць/
02.05.2024
Ці ўжо чакаць на канфетных скрынях надпісаў "рак" ды "імпатэнцыя" з карцінкамі? Салодкія прысмакі сапраўды ня лепей за табак, дарэчы. 
0
хтосьці/адказаць/
03.05.2024
Ось жа ідыёты, ня лепей за наркотыкі - гэта трошкі загучнае выказванне, згодны?
Салодкае ж можа быць і карысным, як сухафрукты, ці натуральныя сокі тыя ж
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031