Знайсці
09.06.2021 / 10:53РусŁacБел

Пашынян афіцыйна прапанаваў Баку абмяняць свайго сына на армянскіх ваеннапалонных

В. а. прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян гатовы абмяняць свайго сына Ашота на ўсіх палонных армян, якія пасля заканчэння вайны ў Нагорным Карабаху знаходзяцца ў Азербайджане.

Нікол Пашынян. Фота Аляксандра Руміна, ТАСС

Пра гэта ён заявіў, адказваючы на крытыку з боку экс-прэзідэнта краіны Сержа Саргсяна, піша panarmenian.net.

Раней Саргсян прапанаваў абмяняць на палонных сына прэм'ера, заявіўшы, што ў такім выпадку Пашынян штодня будзе займацца пытаннем вяртання армянскіх ваеннапалонных. «Няхай свайго Ашота абмяняе на 20-25 салдат, якія ўтрымліваюцца ў Азербайджане», — казаў тады Саргсян.

«Кажу (Ільхаму) Аліеву афіцыйна: прапаную сына ў абмен на ўсіх палонных», — заявіў пасля Пашынян.

Пашынян падкрэсліў, што яго прапанова пра абмен сына на палонных не з'яўляецца эмацыйнай, а афіцыйнай. І ён чакае афіцыйнага адказу ад Баку.

Раней Ашот Пашынян сам заявіў, што гатовы паехаць у Баку ў абмен на ўсіх палонных. Падчас канфлікту ў Народным Карабаху восенню 2020 года ён запісаўся добраахвотнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера