Знайсці
29.04.2024 / 21:46ŁacБел

Цэны на прадукты ў школьных сталовых Беларусі будуць лічыць па-новаму

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі сваёй пастановай №30 ад 16 красавіка змяніла парадак фарміравання цэн на пакупныя спажывецкія тавары, якія рэалізуюцца па порцыях у школьных столовых.

Фота ілюстрацыйнае

У адпаведнасці з дакументам, нацэнкі ў аб'ектах грамадскага харчавання па-ранейшаму не прымяняюцца пры продажы пакупных харчовых тавараў, якія не падвяргаюцца кулінарнай апрацоўцы, акрамя прадукцыі, якая прадаецца ў разліў і порцыямі.

Аднак цяпер нацэнак не будзе і для прадукцыі, якая выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі напояў без тэрмічнай апрацоўкі (сокі, нектары, морсы, малако, кісламалочныя напоі).

Акрамя таго, была вызначаная лімітная максімальная нацэнка ў памеры 20% цэн на пакупныя спажывецкія тавары, якія рэалізуюцца порцыямі ў аб'ектах грамадскага харчавання.

Пастанова МАРГ была апублікаваная 27 красавіка і павінна ўступіць у сілу праз пяць дзён.

Чытайце таксама:

Рэцэпт мінскай шасцікласніцы ўвайшоў у меню сталічных школ у новай чвэрці

Ці ёсць у беларусаў свае пельмені?

«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031