Знайсці
29.04.2024 / 19:056РусŁacБел

Кіраўніца прадстаўніцтва «Белавія» ў Чэхіі патрабавала ад КДБ даведку аб стажы

Грамадзянка Беларусі Наталля Астаповіч, якая жыве ў Чэхіі, патрабавала ад КДБ пацвердзіць перыяд службы ў органах для залічэння ў агульны стаж працоўнай дзейнасці. Яе ліст знайшоўся ва ўзламанай «Кіберпартызанамі» базе даносаў у КДБ, заўважыла Reform.news.

Фота ілюстрацыйнае

«Паважанае спадарства, прашу пацвердзіць перыяд службы (гл. дадатак) для залічэння ў агульны стаж працоўнай дзейнасці. Разлік стажу і афармленне маіх дакументаў праводзяць органы сацабароны горада Асіповічы, Магілёўскай вобласці. Таксама прашу растлумачыць пытанне і працэдуру атрымання пенсіі за гэты перыяд службы.

Прашу адказаць мне на пазначаны емэйл або тэл. Магчыма мне адказваць і на службовы емэйл [email protected] (звярніце ўвагу, што ў адрасе «Белавія» ў мяне ў імені падвойная літара L).

Не магу прымацаваць скан-копію працоўнай кніжкі, таму што прымае толькі 1 файл. Я падавала падобны зварот такім жа спосабам у траўні 2023-га, але адказу не атрымала. Загадзя дзякую», — напісала Наталля Астаповіч 11 жніўня 2023 года.

У які перыяд Астаповіч служыла ў КДБ, з запісаў базы высветліць не ўдалося. Далучаныя файлы захоўваліся асобна.

У сацыяльных сетках Наталля Францаўна Астаповіч дагэтуль пазначае ў якасці свайго месца працы кампанію «Белавія» (Director CZ / SK — BELAVIA — Belarusian Airlines).

Цікава, што з лістапада 2021 года яна лічыцца выканаўчай дырэктаркай чэшскай кампаніі TELS GLOBAL CZ s.r.o. Кампанія належыць фігурантам рэйтынгу Топ-100 найбуйнейшых бізнэсменаў Беларусі Івану Шаховічу і Уладзіміру Таянку. 

Чытайце таксама:

Стала вядома, з-за чыйго даносу найхутчэй апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка

«Я не доносил, мы же дружим». Как оправдываются стукачи

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
14
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
13
4
Жора/адказаць/
29.04.2024
Але недалёкія людзі надалей будуць смяяцца з "агентуры", што яе няма...
4
Ботам/адказаць/
29.04.2024
Жора, То, што ты гбнёвы агент ніхто і не сумняецца
1
Янка/адказаць/
30.04.2024
Жора, агентура безумоўна прысутнічае, але ёсць розніца між былым супрацоўнікам КДБ на высокай пасадзе ў дзяржаўнай кампаніі Белавіа і агульнымі абвінавачваннямі ўсіх дэмакратычных сілаў у агентурнасці за выключэннем адзінай кананічнай апазіцыйнай сілы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031