Знайсці
17.02.2021 / 00:12РусŁacБел

58 краін падпісалі дэкларацыю, якая асуджае адвольныя арышты замежных грамадзян

У панядзелак Канада ініцыявала стварэнне дэкларацыі, накіраваную на спыненне адвольных затрыманняў замежных грамадзян. Гэту ініцыятыву падтрымалі ўжо 57 краін.

Фота Depositphotos.com

Ініцыятыва ўзнікла ў сувязі з арыштамі замежных грамадзян у Кітаі, Расіі, Іране і Паўночнай Карэі. Канада называе гэта «дыпламатыяй закладнікаў». Мэта дэкларацыі — аказаць ціск на дзяржавы, якія затрымліваюць замежных грамадзян, а пасля выкарыстоўваюць іх для дыпламатычнага ўплыву, піша DW.

Напрыклад, у 2018 годзе двух канадцаў затрымалі ў Кітаі пасля таго, як паліцыя ў Ванкуверы затрымала фінансавага дырэктара Huawei.

Нядаўна брытанскі ўрад уступіў у спрэчку з Іранам з нагоды затрымання асоб з двайным грамадзянствам. Брытанскі парламент назваў арышт замежных грамадзян у Іране захопам закладнікаў.

«Гэта незаконная і амаральная практыка пагражае грамадзянам любой краіны і супярэчыць вяршэнству права», — сцвярджае канадскі міністр замежных спраў Марк Гарно.

Дэкларацыю падпісалі ЗША, Аўстралія, Вялікабрытанія, Японія і амаль усе краіны ЕС. Хоць дэкларацыя і не мае абавязковай сілы, яна ўзмацняе ціск на іншыя краіны, якія затрымліваюць замежнікаў у сваіх мэтах.

ЗША заявілі, што практыка адвольных затрыманняў з’яўляецца знявагай міжнародных дыпламатычных норм.

«Многія краіны арыштоўваюць замежных грамадзян, каб атрымаць рычагі ўплыву ў адносінах паміж дзяржавамі. Гэта акт парушэння правоў чалавека», — заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера