Знайсці
15.02.2021 / 18:15РусŁacБел

У Каталоніі незалежнікі ўпершыню набралі больш за 50% галасоў 

Кааліцыя незалежніцкіх партый даўно кіруе Каталоніяй. На ўчорашніх выбарах яны ўпершыню набралі 51% галасоў.

За Каталоніяй пільна сочаць малыя і бездзяржаўныя народы ў розных дзяржавах, бо здабыццё каталонцамі незалежнасці можа стаць прыкладам. Акрамя таго, высокаразвітая Каталонія — тэст на тое, ці нацыянальная культура і мова патрэбныя людзям у заўтрашнім глабальным свеце.

Чытайце таксама: Каталонія з Аляксеем Ластоўскім: раманскія фрэскі, готыка, Гаўдзі і Міро

На выбарах 2017 года незалежнікі сабралі 48,4% галасоў, цяпер — 51%.

Праіспанскія партыі збіраюць у Каталоніі ад 15 да 30% галасоў. Рэшта галасуе за сілы, якія памяркоўныя ў гэтым пытанні. Імаверна, незалежнікі перамаглі б на рэферэндуме аб незалежнасці, але Мадрыд не дае на яго згоды.

Поспех незалежнікаў можа быць звязаны з нізкай яўкай — выбарцы баяліся каранавіруса, а нацыянальны электарат лепш адмабілізаваны.

Апошняя гадзіна галасавання была адведзеная людзям хворым ці з падазрэннем на кавід. На гэты перыяд члены выбаркамаў і назіральнікі памянялі маскі на абарончыя касцюмы. «Гадзіна зомбі», — смяюцца каталонцы.

Ва ўрадавую кааліцыю ў Каталоніі ўваходзіць левацэнтрысцкая ERC, правацэнтрысцкая Junts і ультралевая CUP.

Чытайце таксама: Як гучыць каталонскі гімн ВІДЭА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031