Знайсці
06.01.2020 / 01:057РусŁacБел

Калі на Блізкім Усходзе выбухне вайна, Еўропа і Кітай пацерпяць мацней за ЗША і Расію

На Блізкім Усходзе можа адбыцца новы вялікі выбух.

5 студзеня парламент Ірака прыняў рэзалюцыю з заклікам вывесці амерыканскія войскі з краіны. У Іраку дагэтуль стаяць каля 5000 амерыканскіх вайскоўцаў, а пасольства ў Багдадзе — найбольшая амерыканская дыпмісія ў свеце.

Вашынгтон заклікаў перагледзець гэтае рашэнне.

Рэзалюцыя парламента не мае сілы закона, але дае права ўраду краіны прыняць адпаведнае рашэнне. Пакуль няясна, ці слабы ўрад Ірака адважыцца на такі рэзкі крок у адносінах да ЗША, якія яшчэ нядаўна ажыццяўлялі акупацыю гэтай краіны.

Прэзідэнт Трамп і кіраўніцтва Ірана ў нядзелю абмяняліся новымі пагрозамі.

Тым часам аўтарытарны прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган абвясціў, што турэцкія войскі пачалі высадку ў сталіцы Лівіі Трыпалі. Такім чынам Эрдаган хоча ўратаваць урад сваіх лівійскіх саюзнікаў, які блізкі да падзення пад ударамі апазіцыйнай яму «Лівійскай нацыянальнай арміі», якую падтрымліваюць Егіпет, Расія, Судан і Саудаўская Аравія.

У выпадку выбуху ваенных дзеянняў вакол Ірана цэны на нафту ўзляцяць да беспрэцэдэнтна высокага ўзроўню, што выкліча мегакрызіс у сусветнай эканоміцы, наступствы якога можна будзе параўнаць з сітуацыяй 1973—1975 гадоў. Калі такое здарыцца, Еўропа і Кітай пацерпяць нашмат мацней за ЗША і Расію. Бо першыя залежаць ад паставак энерганосьбітаў з Блізкага Усходу, тады як апошнія энергетычна самадастатковыя.

Сяргей Гезгала; фота Official White House Photo by Shealah Craighead

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031