Знайсці
02.12.2019 / 06:306РусŁacБел

Міністр фінансаў распавёў, як будзе расці заробак бюджэтнікаў у наступным годзе 

Заробак работнікаў бюджэтнай сферы ў 2020 годзе будзе расці апераджальнымі тэмпамі, паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч у эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

«Мы фактычна набліжаемся да паказчыка 80% (да сярэдняй зарплаты па краіне) на канец года. Па многіх абласцях паказчык ужо перавышае 80%. Праблема ў Мінску, дзе гэтыя суадносіны значна ніжэйшыя. У цэлым гэта ўплывае на агульны паказчык па краіне. Мы будзем дзесьці на ўзроўні 78-79%, г.зн. вельмі блізка да 80% на канец года», - сказаў Максім Ермаловіч.

Па словах міністра, толькі паскораны рост заработнай платы ў эканоміцы не дазволіў выйсці на мэтавыя суадносіны, але гэта будзе зроблена ў наступным годзе. «Мы закладаем апераджальныя тэмпы росту заработнай платы ў бюджэтным сектары, бо яны ў папярэднія гады адставалі. Цяпер нам трэба рабіць больш хуткі крок», - дадаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031