Знайсці
05.11.2019 / 12:512РусŁacБел

Прадпрымальная мінчанка брала ў каляжанак тэлефон пазваніць. А пасля на іх утваралася запазычанасць

У міліцыю звярнулася работнік адной з арганізацый. Яна паведаміла, што ў яе, а таксама яе калегаў на рахунках мабільных тэлефонаў утварыліся буйныя запазычанасці. Таксама Дзяўчына выказала здагадку, што дачыненне да ўзнікнення запазычанасці можа мець іх калега, якая неаднаразова брала мабільныя тэлефоны, каб нібы патэлефанаваць, паведамляе абласная міліцыя.

Гэта і пацвердзілася. Да ўтварэння запазычанасці сапраўды была датычная 22-гадовая адна з калег.

Цягам трох месяцаў яна брала мабільныя тэлефоны сваіх калег (нібы пазваніць), а затым актывавала паслугу мікразайму (авердрафт), што прадастаўляецца мабільнымі аператарамі, на 100 рублёў. Пасля пераводзіла грошы на свой банкаўскі рахунак. Прычым, каб калегі не змаглі даведацца аб маніпуляцыях, дзяўчына пакрывала частку запазычанасцяў па мікразайме. Даведацца аб наяўнасці мікразайму пацярпелыя змаглі толькі пасля таго, як на рахунку мабільных тэлефонаў утварыліся запазычанасці.

Агульная сума шкоды склала каля 800 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031