У 47 гадоў. Кацярына Карстэн завяршыла кар'еру
minsknews.by
Удзельніца сямі Алімпіяд Кацярына Карстэн завяршыла кар'еру ва ўзросце 47 гадоў. Беларуская вяслярка паведаміла пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, піша Tut.by.
На рахунку Кацярыны Карстэн — два залатыя медалі Алімпійскіх гульняў (Атланта-1996 і Сідней-2000), дзве алімпійскія бронзы Барселоны-1992 і Пекіна-2008, а таксама серабро Афін-2004. Карстэн з'яўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету і шматразовай пераможцай этапаў Кубка свету. Яна — першая алімпійская чэмпіёнка ў незалежнай Беларусі.
У ліпені 2019 года 47-гадовая спартсменка выйграла чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні і спадзявалася адабрацца на Алімпіяду-2020. Для атрымання алімпійскай ліцэнзіі на восьмыя гульні ў кар'еры Карстэн неабходна было патрапіць у топ-9 на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Аўстрыі. Але беларуска вымушана прапусціла сусветнае першынство з-за траўмы.