Знайсці
02.04.2019 / 08:292РусŁacБел

Ozon адмовіўся адкрываць офіс у Беларусі з-за нізкіх заробкаў

Расійская інтэрнэт-крама адмовілася ад планаў па адкрыцці ў Беларусі свайго офіса з-за нізкай купчай здольнасці беларусаў. Пра гэта на канферэнцыі E-commerce Day сказаў дырэктар па маркетынгавых камунікацыях інтэрнэт-крамы Ozon.ru (Расія) Алег Даражок.

Паводле яго слоў, Ozon засяродзіцца выключна на дастаўцы тавараў беларусам з Расіі. Хоць раней планавалася і сур'ёзна абмяркоўвалася магчымасць адкрыцця паўнавартаснага беларускага офіса. Па словах Алега Даражка сур'ёзных інвестыцый з боку расійскай інтэрнэт-крамы чакаць не варта. Каб Ozon пагадзіўся на сур'ёзныя інвестыцыі беларусы павінны траціць, «як мінімум 50 даляраў у адным чэку». Сёння такіх заказаў з Беларусі няма, і сітуацыя выправіцца толькі з ростам заработнай платы.

Пры гэтым Алег Даражок не выключыў, што пытанне з беларускім офісам кампанія можа перагледзець у канцы года. Усё залежыць ад фінансавых паказчыкаў і росту колькасці заказаў. Але пакуль беларускі бізнэс, які канкуруе з Ozon можа спаць спакойна, экспансія расійскага гіганта адмяняецца. Усе намаганні Ozon накіруе на аптымізацыю дастаўкі заказаў ў Беларусь, каб кліенты маглі атрымаць свой тавар максімальна хутка, цягам 48 гадзін.

Характэрна, што глабальных інвестыцый у электронны гандаль не варта чакаць і ад Яндэкса, які раней досыць амбіцыйна глядзеў на кашалькі беларусаў. Цяпер кампанія, па словах Яўгена Шчапеліна, дырэктара па развіцці бізнэсу Яндэкс.Маркета (Расія) не мае планаў па развіцці свайго гандлёвага напрамку ў Беларусі ў частцы сур'ёзнага прасоўвання ў краіне адпаведных сэрвісаў.

Атрымліваецца, што пакуль расійскі бізнес плануе працаваць у Беларусі «здалёк», без інвестыцый у эканоміку краіны і стварэння працоўных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031