Знайсці
02.05.2024 / 21:163РусŁacБел

З Мінска можна будзе паляцець на радзіму Леніна

Мінск і Ульянаўск звяжуць прамыя рэгулярныя авіязносіны. Арганізатарам новага рэйса стане расійская авіякампанія Red Wings. 

Палёты па новым маршруце будуць рабіцца адзін раз на тыдзень па суботах. Першы самалёт вылеціць 1 чэрвеня, паведамілі ў аэрапорце Ульянаўска.

Па графіку вылет з Ульянаўска запланаваны на 19:50, пасадка ў Мінску — на 21:20. З беларускай сталіцы самалёт будзе вылятаць у 14:15, ва Ульянаўску ён будзе ў 17:35. Кошт квіткоў на рэйс пачынаецца ад 6753 расійскіх рублёў (каля 235 беларускіх).

Red Wings раней атрымала дазвол на арганізацыю прамых рэйсаў з Мінска ва Уладзікаўказ, Цюмень і Валгаград.

Чытайце таксама:

Авіякампанія, якая лётае ў Мінск, памяняла багажныя правілы 

З брэсцкага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву

У Мінтрансе палічылі, у колькі краін лётае «Белавія»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Anatol Starkou /адказаць/
02.05.2024
"Беларусаў аб'яднанала Леніна імя Прэзідэнт наш вялікі заве нас у паход Слава Прэзідэнту, канец Украіне Будзе усесільны ў Яўропе наш люд" Сілы гартует народ беларускі Знішчыць Яўропу і адабраць Беласток Дзеля Прэзідэнта у пекла і ў воду Мы разабьемся ў ляпёху як ён нам завяшчаў
0
Зайка/адказаць/
03.05.2024
Anatol Starkou , тебе то какое дело до всего этого? В своём Бронксе в лепёшку разбивайся.
03.05.2024
В ТельАвив что ли?  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031