Знайсці
16.03.2024 / 15:203РусŁacБел

У Мінтрансе палічылі, у колькі краін лётае «Белавія»

І гэта катастрафічна мала.

У аэрапортах краіны летась абслужылі каля 2,5 млн пасажыраў. Пра гэта расказаў кансультант дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Генадзь Касцюк у праекце БЕЛТА.

Авіякампанія «Белавія» цяпер ажыццяўляе палёты ў 20 аэрапортаў з 10 краін свету. Акрамя гэтага, у Нацыянальны аэрапорт Мінск таксама ажыццяўляюць палёты больш за 10 замежных авіяперавозчыкаў.

«Разам атрымліваецца дзесьці больш за 26 аэрапортаў дзесяці краін свету», — адзначыў Генадзь Касцюк.

Ён не назваў гэтыя краіны, але не складана палічыць на сайце «Белавія». Гэта ААЭ, Азербайджан, Арменія, Грузія, Егіпет, Індыя, Казахстан, Расія, Турцыя, Узбекістан.

Нагадаем, што пасля прымусовай пасадкі 23 мая 2021 года ў Мінску рэйса Ryanair Афіны — Вільня з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай на борце «Белавія» атрымала бан на палёты ў Еўропу.

Чытайце таксама:

«Белавія» вярнула магчымасць выбіраць месцы на рэйс пры анлайн-рэгістрацыі

«Патраціў усе грошы — і застаўся без зваротнага квітка». Чаму спазненне на рэйс аказалася яшчэ горшым, чым здаецца

«Белавія» з канца мая будзе лётаць у Ізмір

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
16.03.2024
Да луки Белавія лётала ў ЗША, але гэта было ў іншым жыцці...
0
Из США/адказаць/
17.03.2024
Kub, что-то я помню такого. Может в прошлом веке?
0
Хххх/адказаць/
17.03.2024
Что за мерзкое словечко бан!? Фуууу!!!! ЗАПРЕТ!!!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031