Знайсці
12.03.2024 / 11:49РусŁacБел

«Белавія» вярнула магчымасць выбіраць месцы на рэйс пры анлайн-рэгістрацыі

Авіякампанія Belavia аднавіла магчымасць выбіраць месца на борце самалёта падчас анлайн-рэгістрацыі. Пра гэта распавялі ў прэс-службе перавозчыка.

Раней забраніраваць месца можна было не пазней як за 24 гадзіны да вылету рэйса. Цяпер жа аформіць паслугу можна да моманту заканчэння анлайн-рэгістрацыі!

Падчас праходжання анлайн-рэгістрацыі на рэйс першапачаткова месца пасажыру прызначаецца сістэмай аўтаматычна і з'яўляецца бясплатным.

Калі вы жадаеце яго змяніць, то выбар іншага месца будзе адбывацца ў адпаведнасці з умовамі набыцця паслугі «папярэдні выбар месца».

Кошт паслугі залежыць ад катэгорыі месца, тарыфнага брэнда авіябілета, іншых крытэрыяў і адлюстроўваецца на этапе выбару месца на сайце.

Афармленне паслугі падчас анлайн-рэгістрацыі пакуль што недаступна на чартарных рэйсах.

Чытайце таксама:

«Белавія» з канца мая будзе лётаць у Ізмір

«Белавія» анансавала зніжкі на палёты ў тры азіяцкія краіны

«Белавія» запускае палёты з Брэста ў Маскву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031