Знайсці
08.05.2024 / 19:095РусŁacБел

Еўрасаюз сур'ёзна ўзяўся за Telegram

Еўракамісія мае намер узмацніць нагляд за месенджарам праз адсутнасць на платформе пастаяннай мадэрацыі і кантролю за дзейнасцю тэрарыстаў і экстрэмістаў, паведамляе Devby.io.

У якасці свайго еўрапейскага прадстаўніка Telegram абраў брусэльскую кампанію European Digital Services Representative (EDSR). Праграму будзе рэгуляваць бельгійскае ведамства — «Інстытут паштовых і тэлекамунікацыйных тэхналогій» (BIPT). Рэгулятар будзе правяраць працу месенджара на адпаведнасць закону «Аб лічбавых паслугах» (DSA).

Згодна з новым законам DSA, усе буйныя IT-кампаніі, якія працуюць у ЕС, абавязаныя прызначыць свайго афіцыйнага прадстаўніка ў адной з краін-сяброў. Статус рэгулятара інстытут атрымае пасля адпаведнай публікацыі ў афіцыйным весніку ЕС. Любы чалавек зможа падаць скаргу ў BIPT на супрацьпраўны кантэнт у Telegram пры адсутнасці рэакцыі з боку месенджара.

DSA набыў моц у 2023 годзе. Ён абавязвае буйныя платформы з аўдыторыяй звыш 45 мільёнаў унікальных карыстальнікаў на месяц сачыць за кантэнтам і плаціць зборы наглядным органам. Парушэнне правілаў цягне штраф у памеры да 6% ад штогадовага сусветнага абароту кампаніі. Паўторнае парушэнне пагражае забаронай на дзейнасць на тэрыторыі ЕС.

Чытайце таксама:

Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы

Telegram аднавіў працу ботаў украінскай разведкі

Расійскі блогер прадаў юзернэйм @pavel за $80 тысяч. Пакупнік падарыў яго Паўлу Дураву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
4
Бздуров/адказаць/
08.05.2024
ром, так трэба абараняць людзей ад гэтай памыйкі.
08.05.2024
Бздуров, люди сами должны разбираться!
так твоя демократия ничем не отличается от диктатуры
0
Влад/адказаць/
09.05.2024
Нецелеграфіст, поставил Вайбер? Или СМС-ки шлёшь кошерные?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера