Знайсці
02.08.2018 / 18:393РусŁacБел

Лябедзьку аштрафавалі за прэс-канферэнцыю каля «Паедзем, паядзім»

За ўдзел у прэсавай канфэрэнцыі каля брамы рэстарацыі «Паедзем, паядзім», якую суд назваў пікетаваньнем, Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых — 1225 рублёў. Судзьдзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП «Парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства», паведамляе «Радыё Свабода».

Маёр міліцыі Ігар Чарняўскі, які складаў пратакол, не зьявіўся на суд, ён у адпачынку.

Анатоль Лябедзька патлумачыў, што атрымаў запрашэньне ўзяць удзел у прэс-канфэрэнцыі. Ён праштудзіраваў Закон аб СМІ і не знайшоў там артыкула, які б рэглямэнтаваў месца правядзеньня прэсавай канфэрэнцыі. Ён таксама спаслаўся на прыклад з Аляксандрам Лукашэнкам, які прыяжджае на поле, побач журналісты, і ён адказвае на іх пытаньні.

Паводле Лябедзькі, на прэс-канфэрэнцыі хацелі расказаць журналістам, што ў будаўніцтве рэстарацыі «Паедзем, паядзім» ёсьць вялікі карупцыйны складнік.

У судзе прагледзелі і апэратыўны відэазапіс прэсавай канфэрэнцыі, прадстаўлены міліцыяй.

Гэта першы ў гісторыі працэс, дзе судзяць за прэс-канфэрэнцыі, — сказаў Лябедзька і павіншаваў спадарыню Шабуню, што яна першая судзьдзя, якая судзіць за прэс-канфэрэнцыю і інфармаваньне.

Судзьдзя зачытала рапарт міліцыянта Чарняўскага: «Лябедзька дэманстратыўна стаяў каля брамы на фоне бел-чырвона-белага сьцяга, перашкаджаў праезду транспарту». І вынесла рашэньне — штраф у 50 базавых велічыняў, або 1225 рублёў. Прысутныя адрэагавалі воклічамі «Ганьба!».

Рашэньне суду Анатоль Лябедзька будзе абскарджваць.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера