Знайсці
26.06.2013 / 09:163РусŁacБел

«Вэлком» павышае тарыфы

ЗП «Вэлком» (гандлёвыя маркі velcom і Privet) інфармуе аб павышэнні тарыфаў на паслугі сувязі з 27 ліпеня 2013 года, паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі.

Павелічэнне кошту закране званкі і абаненцкую плату галасавых тарыфных планаў для фізічных асоб, аднаразовыя узносы і тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі.

Для большасці тарыфных планаў павышэнне абаненцкай платы складзе ад 1,5% да 7%, тарыфы на званкі ўнутры краіны падымуцца на 4–7%.

У выніку, па ацэнцы кампаніі, сярэдні кошт у сегменце карыстальнікаў гэтых паслуг ўзрасце на 2,7%.

Істотныя змены закрануць тарыфныя планы лінейкі Бізнес — павышэнне абаненцкай платы будзе суправаджацца значным ростам аб’ёмаў уключаных хвілін і інтэрнэт трафіку, што выкажацца ў зніжэнні сярэдніх выдаткаў на сувязь сярод карыстальнікаў гэтых прадуктаў.

Без змяненняў захаваюцца памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку ў рамках раней заключаных дамоваў, тарыфы на выходныя міжнародныя званкі, відэазванкі, мабільны інтэрнэт (абаненцкая плата і кошт трафіку), кошт SMS і MMS, а таксама тарыфы на званкі ў роўмінгу. Нязменнымі застануцца таксама кошт выходных званкоў і абаненцкая плата тарыфных планаў для карпаратыўных кліентаў, тарыфу «Сацыяльны», а таксама абаненцкая плата тарыфу BUSINESS.PRO.Платынавы.

«На практыцы для пераважнай большасці нашых кліентаў, карыстальнікаў галасавых тарыфных планаў, сярэдні кошт вырасце толькі на 2,7%», — зазначаюць у кампаніі.

Паводле velcom.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера