Якуб Колас у перакладах Веры Рыч — 25 красавіка
25 красавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза «Якуб Колас у перакладах Веры Рыч».
Вера Рыч (1936—2009) — вядомая брытанская перакладчыца твораў беларускіх і ўкраінскіх паэтаў на англійскую мову, журналістка, аўтар шматлікіх публікацый на гістарычную, літаратуразнаўчую, навуковую тэматыку.
Яе першы пераклад на англійскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе. В.Рыч пераклала Купалу, Коласа, Арсенневу, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Геніюш, Бядулю, Крапіву, Іпатаву, Гілевіча ды іншых.
Яна нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лондане. У 1960 годзе выйшаў яе першы зборнік паэзіі «Outlines» («Абрысы»).У 1963 годзе выйшаў яе другі зборнік вершаў «Portents and Images» («Знакі й вобразы»). У 1969 годзе часопіс «Nature» прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Ўсходняй Еўропе ды СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе.
Адрас музея: Мінск, вул. Акадэмічная, 3 (ст. метро «Акадэмія навук»)
0
0
0
0
0
0
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
 7
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка заявіў, што польскага дэзерціра Чэчку забілі
 7
Нетаньяху: Ізраіль гатовы змагацца голымі рукамі
 11
У EPAM пакрысе скарачаецца выручка і штат
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера