Знайсці
10.05.2024 / 07:33РусŁacБел

«А пра гэтыя наркотыкі мы нічога не ведаем». У Швецыі прайшоў другі паўфінал Еўрабачання

Ізраіль, Латвія і Эстонія выйшлі ў фінал.

Эстонцы на Еўрабачанні. Фота: Martin Meissner / AP

Эстонія паслала на конкурс адразу два гурты, 5MIINUST і Puuluup, якія сумесна выконваюць «хуліганскую» фолк-панк-песню пад назвай «А пра гэтыя наркотыкі мы нічога не ведаем» ((Nendest) Narkootikumidest Ei Tea Me (Küll) Midagi), піша Бі-бі-сі.

Ад Латвіі ў фінале выступіць спявак Донс (Артурс Шынгірэйс, сцэнічны псеўданім Dons) з урачыста-лірычнай баладай на англійскай «Hollow».

Акрамя Латвіі, Эстоніі, Арменіі і Грузіі, у фінал выйшлі Аўстрыя, Нідэрланды, Нарвегія, Ізраіль, Грэцыя і Швейцарыя.

Вылецелі ў паўфінале Чэхія, Бельгія, Данія, Мальта, Албанія і Сан-Марына.

Два дні таму ў фінал ужо выйшлі Сербія, Партугалія, Славенія, Украіна, Літва, Фінляндыя, Кіпр, Харватыя, Ірландыя і Люксембург.

Брытанія, Францыя, Іспанія, Германія і Італія аўтаматычна праходзяць у фінал — гэтыя краіны аказваюць дадатковую фінансавую падтрымку «Еўрабачанню».

Фаварытамі ў букмекераў сёлета лічацца харвацкая група Baby Lasagna і ўкраінскі дуэт Alyona Alyona I Jerry Heil.

Фінал конкурсу пройдзе на Malmö Arena у суботу.

Чытайце таксама:

У Мальмё прайшоў першы паўфінал Еўрабачання

Топ-7 яскравых выступаў, якія будуць на сёлетнім Еўрабачанні

«За халадзец!» Пра што сёння спяваюць і чым жывуць «Галасы ЗМеста», якіх хацелі адправіць на Еўрабачанне?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031