Знайсці
10.05.2024 / 11:489РусŁacБел

Расія спрабуе наступаць на Харкаў. Гаворыцца аб інтэнсіўных баях

У інтэрнатах Белгарада рыхтуюць пункты часовага размяшчэння бежанцаў.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Адразу некалькі расійскіх праваенных тэлеграм-каналаў паведамілі аб масіраваным нападзе па тэрыторыі Харкаўскай вобласці, які пачаўся каля 11-й раніцы. Па даных z-«ваенкараў», расійская армія наносіць удары па населеных пунктах Гаптоўка, Краснае, Пыльная, Стралечча, Валчанск і Барысаўка. Паведамляецца аб інтэнсіўных баях.

Раней карэспандэнт у Белгарадзе расказваў, што ў апошнія дні ў горадзе засяроджана вялікая колькасць вайскоўцаў, піша Sotavision.

Акрамя таго, у белгарадскіх інтэрнатах пачалі разгортваць пункты часовага размяшчэння для бежанцаў. Пра гэта SOTAvision распавяла ананімная крыніца, якая ўдзельнічае ў падрыхтоўцы пунктаў часовага размяшчэння (ПЧР).

«Сяліць будуць у чатырох інтэрнатах каледжаў. У крайнім выпадку — падключаць адзін з гарадскіх універсітэтаў. Рыхтуюць ПЧРы, хутчэй за ўсё, для шабекінцаў», — распавёў суразмоўца, блізкі да Белгарадскай адміністрацыі.

Крыніца таксама звязвае падрыхтоўку ПВРаў з магчымым наступам УС РФ на Харкаўскую вобласць, пра які ў тым ліку пішуць расійскія «ваенкары».

Ён таксама паведаміў SOTAvision назвы каледжаў, у якіх плануецца разгарнуць інтэрнаты, але з меркаванняў бяспекі канал іх не называе.

На гэтым здымку тры адзінкі расійскай тэхнікі, знішчаныя непадалёку ад вёскі Алейнікава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
64
0
Чаркашкварка/адказаць/
10.05.2024
Кiтай дачакаецца пакуль пуцiн знiшчыць у вайне расейскую армiю, тэхнiку, i як можна болей ваты, агалiць дальнi усход а затым пачне вайну i захоп дальняга усхода i сiбiры. Зоймуць паурасеi за тры днi.
0
Рыхтуўся да чарназёму, руzzкі іван/адказаць/
10.05.2024
Хрыч, це тваё рашысцкае гойда.
1
Вася Булкин/адказаць/
10.05.2024
ВСУ наносите массированные удары по белгороду и близлижащим районам росии.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031