Знайсці
09.05.2024 / 23:2414РусŁacБел

Лукашэнка апраўдваўся перад вайскоўцамі за сваё «калдыбанне па завуголлях з Шайгу»

Выглядае, што Лукашэнку сур'ёзна зачапіла тое, што блогеры і СМІ звярнулі ўвагу, як ён сёння, падобна як і ў мінулым годзе, не ішоў да Магілы невядомага салдата каля Крамля разам з Пуціным ды азіяцкімі і афрыканскімі прэзідэнтамі, а быў у куды менш прэстыжнай кампаніі. Таму ўвечары на плошчы Перамогі разыграў сцэнку са сваімі вайскоўцамі, тлумачачы ім, як такое сталася.

Скрыншот з відэа

Перадусім Лукашэнка перадаў дзяржсакратару Аляксандру Вальфовічу прывітанне ад Сяргея Шайгу, што стала мастком да выкладання ўласнай версіі той непрыемнай для яго сітуацыі.

«Мы цягаліся там па завуголлях, і нас крытыкавалі, што мы недзе калдыбалі, адсталі. Камандуючы Сухапутнымі войскамі, ён мне ўсё расказвае пра СВА. Ну, я ж крыху ў тэме. І прытым ноччу мы заслухалі даклад Герасімава, Шайгу і Бортнікава пра сітуацыю на фронце. Я абсалютна ў тэме. І яны ўсе мне расказваюць. Тут СВА-шнікі сабраліся, там іх паўсотні, фатаграфуюцца… Ну, мы з Шайгу і адсталі там. Дык яны нас за гэта пакрытыкавалі. А мы ззаду… Ну ладна, там не было такога ўжо строгага пратакола».

Пры гэтым, паводле слоў Лукашэнкі, ён сказаў расійскім вайскоўцам, што самі беларусы на вайну ехаць не збіраюцца, хоць ім і сімпатызуюць. І яны, маўляў, гэта разумеюць, але кажуць, што «нас там не хапае». 

Чытайце таксама:

Выглядае, на парадзе ў Маскве Лукашэнка зноў не ішоў разам з прэзідэнтамі

Прапагандыст Russia Today Прыдыбайла прапанаваў сваю версію таго, чаму Лукашэнка ішоў асобна ад прэзідэнтаў

Лукашэнка з Пуціным засядзеліся — да трэцяй ночы абмяркоўвалі Украіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
56
Ха-ха
62
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
51
0
Зянон/адказаць/
10.05.2024
Я б звярнуў ўвагу на начныя пасядзелкі. Не інакш абмяркоўвалі планы наступу на Украіну, прысутнасць дзеда можа гаварыць пра нейкі ўдзел лукашыстаў у гэтых планах
0
Недозакнов /адказаць/
10.05.2024
Есть сомнения?я против смертной казни эта мразь должна умирать в тюрьме хрен с ним своими налогами врачи и ни какого интернета огромную плазму с дебильной сипатой бабушкой,как у такой сцыкливой проститутки дети появились?
0
Железный Дровосек/адказаць/
10.05.2024
Шойбзгу
Все так,только он не тампон, а ганд*н.
Использованный.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031