Знайсці
17.11.2010 / 15:201РусŁacБел

Аперацыя: ДАІ будзе правяраць агнягаснікі

Сумесная акцыя ДАІ і МНС пройдзе ў Мінску 18–19 лістапада.

Сумесная прафілактычная акцыя ДАІ і МНС «Бяспечны аўтамабіль» упершыню пройдзе ў Мінску 18–19 лістапада,

паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Інспектары ДПС будуць спыняць машыны і акрамя стандартнай праверкі дакументаў папросяць паказаць вогнетушыцель.

Калі ён адпавядае ўсім патрабаванням, то супрацоўнікі МНС уручаць кіроўцу сувенір. Для асобных аўтаўладальнікаў яны правядуць нават майстар-класы па выкарыстанню вогнетушыцеляў і раскажуць аб асноўных прычынах узгаранняў аўтамабіляў.

Паводле звестак ДАІ, сёлета ў Мінску адбылося ўжо больш як 170 узгаранняў аўтатранспартных сродкаў.

Асноўная прычына — няспраўнасць электраправодкі і паліўнай сістэмы. Але бывае і так, што пажар у салоне аўтамабіля адбываецца з-за непатушанай цыгарэты. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае адмовіцца ад курэння пры кіраванні машынай, бо цыгарэта перашкаджае вадзіцелю ўважліва сачыць за дарогай гэтак жа, як і размова па мабільным тэлефоне.

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031