Знайсці
03.03.2010 / 15:51РусŁacБел

Жэнеўскае матаршоў: гібрыды і маленькія

Новыя тэндэнцыі ў свеце аўтамабіляў.

Два словы будуць неаднаразова паўтораныя мноствам аўтавытворцаў, што прэзентуюць свае аўтамабілі на міжнародным матаршоў у Жэневе: гібрыды і маленькія.

У вытворцаў, якія яшчэ не выстаўлялі гібрыды, ёсць магчымасць гэта зрабіць на дзвюх найбліжэйшых міжнародных аўтамабільных шоў: у Жэневе (4—14сакавіка) і Пекіне (23 красавіка — 2 траўня). Гэта датычыць і першакласных хуткасных гігантаў, такіх як Ferrari і Lotus.

На матаршоў будзе прадстаўлены Ferrari 599. Гэта будзе паўнапрыводная мадэль, якую распрацоўвала легендарная каманда F1; асаблівасць мадэлі — рекуперацыйная сістэма тармажэння і гібрыдны рухавік.

Вытворцы малых аўтамабіляў таксама будуць змагацца за ўвагу на Жэнеўскім матаршоў.

Цяпер Kia, Hyundai, Renault і нават Chevrolet выпускаюць малалітражкі. Renault прадстаўляе дзвюхдзверны кабрыялет, а Chevrolet — міні‑малалітражку, названую Spark. Kia плануе паказаць апошнюю мадэль свайго кампактнага красовера Sportage. А найноўшая мадэль Fiat 500 — дзвюхдзверны спартыўны аўтамабіль з адкідным верхам — таксама з пакалення малалітражак.

Маркі галоўных брэндаў таксама змяншаюцца ў памеры, у тым ліку Audi. Audi A1, які будзе прадстаўлены ў Жэневе, — дзвюхдзверны малалітражны аўтамабіль. У адносінах да A1 і падобнага да яго Mini Cooper будзе дзейнічаць канкурэнцыя цэнаў, пачынаючы з 16 000 еўра (прыкладна $22 000).

KaM

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031