Знайсці
27.04.2024 / 18:40РусŁacБел

Цела канадца, які загінуў на Кубе, памылкова адправілі ў Расію

Цела памерлага падчас адпачынку на Кубе канадца памылкова адправілі ў Расію. Пра гэта ў інтэрв'ю канадскаму тэлеканалу CTV News паведаміла дачка загінулага, піша РБК.

Варадэра на Кубе. Фота: hometohavana.com

68-гадовы Фарах Жаржур памёр 22 сакавіка ў курортным горадзе Варадэра на поўначы Кубы. Цела павінны былі накіраваць яго сваякам у канадскую правінцыю Квебек, але памылкова даставілі ў Расію.

Паводле слоў дачкі загінулага, Мірыям Жаржур, сям'я атрымала груз, але ў труне знаходзілася цела расейца прыкладна на 20 гадоў маладзейшага за канадскага грамадзяніна.

«Мы не ведаем, калі прыбудзе цела майго бацькі. Пахавання бацькі не было, праз гэта мы дрэнна спім», — распавяла CTV News Мірыям Жаржур.

Урад Кубы вярнуў сям'і Жаржур сродкі, перададзеныя імі на транспартаванне цела. Міністарка замежных спраў Канады Мелані Жалі ў сацсетцы Х заявіла, што на Кубе праводзяць расследаванне таго, што адбылося.

Чытайце таксама:

На Палессі ўспомнілі пра яшчэ адзін выпадак з бязладдзем у беларускіх моргах

Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны — тое самае было ў Пінску

Гамельчуку паведамілі пра смерць маці. На пахаванні высветлілася, што яна жывая, а ў труне іншы чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031