Знайсці
08.05.2024 / 16:204РусŁacБел

У заапарку Кітая двух сабак пафарбавалі і выдалі за панд

Рэч у тым, што ў заапарку Тайчжоу на ўсходзе Кітая няма сапраўдных пандаў.

Таму адміністрацыя зладзіла акцыю, пафарбаваўшы двух сабак пароды чау-чау ў чорна-белыя колеры. Штодня тысячы людзей прыходзяць паглядзець на «штучных панд» ці «сабака-панду», піша Bild.

У сацсетках КНР разгарнулася дыскусія, ці не жорсткае такое абыходжанне з жывёламі.

У заапарку запэўніваюць, што выкарыстоўвалі натуральныя фарбавальнікі, якія не прычыняюць даўгапоўсцевым сабакам шкоды, і нават настойваюць на тым, што ніякага падману няма, бо запрашаюць паглядзець менавіта на сабака-пандаў.

Чытайце таксама:

У Кітаі вялікія панды перасталі лічыцца відам, які вымірае

«Панда-дыпламатыя»: трох пандаў з заапарка Вашынгтона адправілі ў Кітай

ЗША застаюцца без пандаў. Кітай забірае ўсіх назад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Кастусь/адказаць/
08.05.2024
Н - находчивость
1
Калі замовіў/адказаць/
08.05.2024
панду з Аліка
0
белка і стрэлка/адказаць/
09.05.2024
а ў нас бландынку пафарбавалі і выдалі за касманаўтку
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031