Знайсці
18.04.2024 / 14:274РусŁacБел

Міліцыя кругласутачна патрулюе вуліцы Віцебска — па горадзе шнырыць галодны воўк

Жыхароў просяць не набліжацца да яго.

Скрыншот відэа

У Віцебску міліцыя пераведзеная на кругласутачнае патруляванне вуліц з-за паведамленняў грамадзян з нагоды дзікай жывёлы — меркавана ваўка, заўважанага ў горадзе. Пра гэта паведамілі ва УУС аблвыканкама.

Драпежніка бачылі ў розных мікрараёнах абласнога цэнтра. Разам з міліцыяй працуе егер са спецабсталяваннем.

@nashaniva Па Віцебску шнырыць галодны воўк — міліцыя ўводзіць кругласутачнае патруляванне #віцебск#волк#витебск#нашанива#животные#домашниепитомцы#беларусь#беларусьновости#чпбеларусь♬ Creepy, scary, horror, synth, tension - Sound Production Gin

На кругласутачны рэжым працы пераведзены таксама супрацоўнікі па адлове хатніх жывёл Спецаўтабазы Віцебска.

Гараджан заклікаюць быць пільнымі і асцярожнымі, ні ў якім разе не набліжацца да жывёлы і не кантактаваць з ім. Бацькоў просяць не пакідаць дзяцей адных на гульнявых пляцоўках і кантраляваць іх перамяшчэнне па горадзе.

Тых, хто заўважыць ваўка, просяць неадкладна патэлефанаваць у міліцыю па нумары 102.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
16
Сумна
2
Абуральна
0
0
Дэйвід Этэнбра/адказаць/
18.04.2024
Скуль вы ўзялі, што ён галодны? Мо' ён зусім не галодны, а проста хворы - на шаленства, напрыклад. А мо' проста заблукаў.
0
Усяслаў/адказаць/
18.04.2024
Ваўкалак?
0
Максінор/адказаць/
19.04.2024
А не магчыма адсачыць і падстрэліць снатворным, зрабіць аналізы і вывезці дзікага звера на прыроду?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031