Знайсці
30.04.2024 / 16:4120РусŁacБел

З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі

Андрэй Бандарэнка — у мінулым беларускі праваабаронца, сузаснавальнік арганізацыі «Платформа», якая дапамагала зняволеным. Аднак далейшы яго шлях склаўся вельмі нечакана.

Андрэй Бандарэнка за кратамі. Фота Радыё Свабода

Некалі вядомы праваабаронца і палітвязень, Андрэй Бандарэнка быў звязаны з кіраўніцтвам Свята-Елісавецінскага манастыра — адыёзнай установы, вядомай падтрымкай рэжыму Лукашэнкі і сумнеўнымі схемамі ў працы і гандлі.

Праваабаронца і знаёмы Бандарэнкі Міхаіл Жамчужны расказвае, што Андрэй прыйшоў у манастыр у другой палове 2010-х, пасля другога тэрміну за кратамі: «У яго былі фінансавыя праблемы, і ён не знайшоў іншай працы, акрамя манастырскай, тым больш што ён чалавек набожны».

Бандарэнка стаў працаваць у манастыры ў аддзеле праектаў. З цягам часу ён узначаліў дабрачынны фонд «ДаПаможам». Заснавальнікам фонда стаў Свята-Елісавецінскі манастыр, арганізацыю зарэгістравалі па яго адрасе — Мінск, вуліца Выгоцкага, 6. 

Вясной 2020-га ў Бандарэнкі з'явілася новая цікаўнасць — ён вырашыў ствараць грамадскі рух супраць «ЛГБТ-прапаганды». Андрэй абвінаваціў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў тым, што яны дабіліся блакіроўкі яго паведамленняў у фэйсбуку, і паабяцаў публікаваць кантэнт, які пацвярджае «шкоду таго ладу жыцця, які прапагандуюць ЛГБТ».

Мяркуючы па сацсетках фонда Бандарэнкі, ён быў сканцэнтраваны на працы з манастыром. Напрыклад, фонд падтрымліваў прыватную школу «Іхвіс» і патранажную службу пры манастыры, дапамагаў ладзіць праваслаўны фестываль «Радасць» пад эгідай манастыра, збіраў гуманітарку для мужчынскага падворку і жаночага рэабілітацыйнага цэнтра.

Чытайце таксама: Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

Аднак доўга папрацаваць са Свята-Елісавецінскім не атрымалася — у 2022 годзе фонд быў канчаткова ліквідаваны.

Далей, кажа Жамчужны, Бандарэнка спрабаваў разам з ім дапамагаць пацярпелым ад рэпрэсій. Але ўрэшце былыя палітвязні разарвалі адносіны.

Сябры былога праваабаронцы кажуць, што цяпер ён фактычна застаўся без працы.

Бандарэнка трапіў у актывізм яшчэ ў нулявыя — ён, на той час прадпрымальнік і сябра АГП, удзельнічаў у парламенцкіх выбарах 2008 года. У 2010-м Андрэя асудзілі на 6 гадоў зняволення з канфіскацыяй. Аднак Бандарэнка здолеў праз суд даказаць сваю невінаватасць і выйсці на свабоду.

Недзе ў тыя часы і ўзнікла «Платформа» — арганізацыя для абароны правоў вязняў. У 2012-м «Платформу» ліквідавалі, а ў 2014-м Бандарэнка атрымаў новы тэрмін — тры гады за «хуліганскія дзеянні, спалучаныя з ужываннем фізічнай сілы». Праваабаронцы не хацелі прызнаваць яго вязнем сумлення ў другі раз, бо абставіны злачынства выглядалі бытавымі, а не палітычнымі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Чаму вы не паліце печы асуджанымі?» Жамчужны расказаў пра прапагандыстку Красоўскую, якая ўцерлася да праваабаронцаў

Сэкс-оргія зэкаў, $100 міліцыянту за інфармацыю і 520 сутак у ШІЗА — гутарка з палітвязнем Міхаілам Жамчужным пасля вызвалення

«Дзіця на эмоцыях пачало казаць «Ты нас кінуў». Палітвязень расказаў, як выжывалася ў наваполацкай калоніі

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
34
Ха-ха
9
Ого
13
Сумна
21
Абуральна
26
0
бабруйчанін/адказаць/
28.04.2024
Бабёр, На..вошта ??Есць безкарысныя ..бабер раз сатурн другі сібас тры Вы ўсе безкарысна зробіце..
1
Вася/адказаць/
30.04.2024
Валет, не, недастакова, я хочу знаць какое у Зiнона:)))
0
Ня-на-вісць да рускагаміру /адказаць/
30.04.2024
Anatol Starkou , Агідны бесчалавечны савок скапыціўся з-за сваёй жа агрэсіі. Дрэнны танцор, а чым палохаць будзеш амерыканцаў? Састарэлаю Кузькіну маць выцягнеш? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031