Знайсці
30.04.2024 / 14:331РусŁacБел

У Мінску назвалі памер самага вялікага хабару за 2024 год

У Мінску распачатая справа аб карупцыі ў асабліва буйным памеры: дырэктар сталічнага прадпрыемства атрымаў хабар 200 тысяч рублёў.

Злачынства адбылося ў будаўнічай галіне. Па словах начальніка ўпраўлення АБЭЗ Яўгена Буцько, падазраваны распрацаваў схему атрымання хабару такім чынам, каб пазбегнуць пакарання, залучаючы ў працэс пасярэднікаў.

Яўген Буцько ў эфіры тэлеканала СТБ адзначыў, што найбольш уразлівымі для карупцыі з'яўляюцца сферы, дзе задзейнічаны бюджэтныя сродкі, такія, напрыклад, як ЖКГ.

— Там, дзе грошы, на жаль, з'яўляецца чарга з ахвотных іх атрымаць несумленным шляхам. Гэта як бізнесмены з аднаго боку, так і чыноўнікі, прадстаўнікі дзяржструктур з другога, — адзначыў ён.

У 2023 годзе былі асуджаны 923 службовыя асобы, якія маюць дачыненне да карупцыі, у тым ліку чалавек, які атрымаў хабар у памеры 1 мільёна даляраў. Штогод у краіне выяўляецца каля 750-800 службовых асоб, якія падазраюцца ў карупцыйных злачынствах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Бухгалтар Шэймана/адказаць/
30.04.2024
У параўнанні з апошнімі раследваннямі Белполу аб памерах карупцыі і хабарніцтва лукашэнкі і ягонага найбліжэйшага атачэння, суммы, агучаныя Буцько - гэта проста пыл
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031