Знайсці
11.03.2024 / 18:4616РусŁacБел

У Францыі з падачы вядомага акцёра пачалася хваля MeTooХлопцы

Сведчанні пра перажыты сэксуальны гвалт мужчыны публікуюць на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Іх выпадкі маюць значныя адрозненні ад выпадкаў з жанчынамі і ўздымаюць важную праблему, якая існуе ў грамадстве.

Ілюстрацыйнае фота

Як піша Le Monde, хэштэг #metoogarcons быў запушчаны 22 лютага акцёрам Аўрыленам Вікам (Aurélien Wiik), які ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў сам быў ахвярай гвалту з боку свайго агента і людзей з ягонага атачэння.

Хэштэг хутка распаўсюдзіўся, і цяпер сацыяльныя сеткі напоўненыя сведчаннямі мужчын усіх узростаў аб тым, як яны сталі ахвярамі сэксуальнага гвалту, жорсткага абыходжання ў дзяцінстве або падлеткавым узросце з боку людзей з іх асяроддзя, радзей — з боку незнаёмцаў.

Выданне цытуе некаторыя запісы: «Калі мне было 11, мой старэйшы брат папрасіў мяне заняцца з ім аральным сэксам»; «Я стаў ахвярай сэксуальных дотыкаў з боку стрыечнага брата, якога бачыў кожнае лета»; «Сямейны доктар дакранаўся да мяне, калі мне было 16»; «З 9 да 15 гадоў я падвяргаўся гвалту з боку айчыма».

Па даных Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, у 2022 годзе ў 13% усіх зарэгістраваных выпадкаў сэксуальнага гвалту ахвярамі былі мужчыны. Але, у адрозненне ад жанчын, якія церпяць ад гэтага на працягу ўсяго жыцця, у выпадку мужчын сітуацыя выглядае інакш.

Як паказала апытанне, праведзенае ў 2015 годзе сярод 27 тысяч мужчын і жанчын ва ўзросце ад 20 да 69 гадоў, 80% мужчын сталі ахвярамі ва ўзросце да 18 гадоў. Пра тое, што зазнавалі сэксуальны гвалт на працягу ўсяго жыцця, паведамілі 3,9% мужчын і 14,5% жанчын.

Дактарант Школы перспектыўных даследаванняў у галіне сацыяльных навук і Нацыянальнага інстытута дэмаграфічных даследаванняў Люсі Вікі (Lucie Wicky) у інтэрв'ю выданню адзначыла, што 90% выпадкаў гвалту ў адносінах да мужчын таксама здзяйсняюць іншыя мужчыны, і гэта не заўсёды дарослыя. Існуе мноства сведчанняў аб злоўжываннях, здзейсненых іншымі непаўналетнімі, якія старэйшыя за ахвяр.

Гэтая асаблівасць характэрная для хлопчыкаў, у той час як дзяўчынкі часцей падвяргаюцца нападам з боку дарослых мужчын. Па словах Вікі, агрэсары выкарыстоўваюць свае намеры пад маркай гульняў і далучэння да сэксуальнага жыцця.

Калі да 12-гадовага ўзросту сэксуальны гвалт, якому падвяргаюцца хлопчыкі, у пераважнай большасці выпадкаў здзяйсняецца кімсьці з сямʼі ці блізкага атачэння, то пасля гэтага ўзросту ён адбываецца ў «іншых прасторах зносін — у школе ці інтэрнаце, падчас заняткаў спортам ці правядзення вольнага часу». Сэксуальны гвалт, якому падвяргаюцца падлеткі, таксама часам зʼяўляецца часткай прыніжэнняў у школе.

Таксама шмат сведчанняў пра сэксуальны гвалт, які зазналі падлеткі падчас першых гомасэксуальных адносін. На думку Люсі Вікі, «калі гетэрасэксуальныя мужчыны часта ўступаюць у сэксуальныя адносіны з маладзейшымі жанчынамі, то ў геяў усё наадварот. Іх ініцыююць старэйшыя мужчыны, і часам ім цяжка сказаць «не».

У сваіх апавяданнях ахвяры гвалту таксама вельмі часта адзначаюць, што калі яны казалі пра здарэнне, ім не верылі ні навакольныя, ні паліцыя. Па словах антраполага і актывіста па абароне дзяцей Арно Гале (Arnaud Gallais), які сам у дзяцінстве быў ахвярай інцэсту,

«мы жывем у грамадстве, дзе гаворым сабе, што хлопчык не можа быць ахвярай. Мы мяркуем, што ён заўсёды зможа абараніцца».

Спецыялісты адзначаюць значныя цяжкасці ў распазнанні сэксуальнага гвалту. У грамадстве існуе практыка замоўчвання такіх фактаў. Дзеці незалежна ад полу застаюцца недастаткова пачутымі, іх словы не ўспрымаюцца ўсурʼёз.

Чытайце яшчэ:

Гэтая выстава даказвае, што вопратка і сэксуальны гвалт ніяк не звязаныя ФОТЫ

«Вульгарнасць і гвалт». У ЗША прымаюць Біблію са школ

У Брытаніі дзяўчыну асудзілі на сем гадоў за хатні гвалт з бойфрэнда

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
17
Абуральна
10
12.03.2024
Лявон, на жаль, у мяне былі толькі словы, а словы - гэта не доказ. Я ў Нямеччыне, тут нават на рэальныя выпадкі незаўсёды рэагуюць, на жаль.
12.03.2024
Так, цікава, рэдактары выдалілі каментар, дзе пісалася пра прапаганду "вясёлкавай" групы. QED.


12.03.2024
Таксама шмат сведчанняў пра сэксуальны гвалт, які зазналі падлеткі падчас першых гомасэксуальных адносін.
Можа прынамсі каментар з цытатай свайго артыкула не будзеце выдаляць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031