Знайсці
09.05.2024 / 09:186РусŁacБел

Мінчанка выгульвала змяю проста ў двары: «Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць»

У інстаграме завірусілася відэа, знятае ў адным з двароў на сталічнай вуліцы Някрасава: на ім дзяўчына выгульвае вялікага ўдава.

Змяя спакойна сабе грэецца на траве, але як толькі злёгку высоўваецца на тратуар, дзяўчына акуратна адсоўвае яе нагой назад. Уся гэтая карціна выглядае настолькі штодзённа, што ў сацсетках нават асабліва не дзівяцца.

«Нармальна, хай Пупсік пагуляе. Не думаю, што імкліва на кагосьці накінецца, як сабака без намордніка», — пішуць у каментарах. 

Гаспадыняй удава апынулася мінчанка Аляксандра Сарока. Яна распавяла Onlíner, што гадаванца клічуць Сэм і жыве ён у яе досыць даўно — 10 гадоў. Гуляць змяя вельмі любіць: дзяўчына выносіць Сэма ў двор у цёплы час года, калі горача і зямля прагрэта — звычайна ў абед ці па вечарах.

Вядома, галоўнае пытанне: як рэагуюць мінакі? Аляксандра кажа, што ўдава ўсе вельмі любяць.

«Мамы з дзецьмі падыходзяць, з сабакамі таксама падыходзяць. Усе просяць пагладзіць і сфатаграфаваць. Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць. Ён у мяне дабрак, усё жыццё расце з жывёламі, да ўсіх ставіцца нейтральна».

Відаць, замест палявання Сэм сапраўды абірае расслаблены адпачынак. Дзяўчына падзялілася яшчэ адным відэа з дня ўжо знакамітай прагулкі: на ім удава самога ледзь не прыйшлося ратаваць ад вароны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
2
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
09.05.2024
чула пра выпадак у Мінску. пара трымала падобнага "чарвяка". усё было норм, пакуль жонка рэзка не схуднела. тады "чарвяк" напаў на яе - яны "узважваюць" візуальна патэнцыёную ахвяру
0
вось табе і катаванне/адказаць/
09.05.2024
Джып, у прыродзе ўдаў жыве 16 год, у няволі 30. Амаль усе жывёлы ў няволі жывуць значна даўжэй.
10.05.2024
вось табе і катаванне, Ага, праклён: "Каб ты жыў сто год і мучыўся" прымае дзіўны колер, пасьля вашай заўвагі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера